Кіраўнікі праваахоўных структур Віцебскай вобласці сустрэнуцца на заставе Полацкага пагранатрада
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумесная сустрэча кіраўнікоў праваахоўных структур Віцебскай вобласці пройдзе 3 чэрвеня на базе пагранічнай заставы "Плюсы" Полацкага пагранічнага атрада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.
Удзельнікі сустрэчы разгледзяць пытанні процідзеяння незаконнай міграцыі і абароне эканамічных інтарэсаў краіны, забеспячэнні пагранічнай бяспекі на дзяржаўнай мяжы і ў пагранічнай прасторы на ўчастку Полацкага пагранатрада.
Будуць абмяркоўвацца перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ва ўмовах змены абстаноўкі на мяжы і ў пагранічнай прасторы на тэрыторыі Віцебскай вобласці, перспектывы змянення нацыянальнага заканадаўства аб мясцовым спрошчаным руху праз дзяржаўную мяжу з Латвіяй і Літвой.
У сустрэчы таксама возьмуць удзел прадстаўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і мясцовых органаў улады.-0-