Кіраўнікі рэгіянальных мытняў Беларусі і Расіі абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння на сустрэчы ў Оршы

23 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні ўзаемадзеяння мытных службаў па садзейнічанні развіцця гандлю паміж Беларуссю і Расіяй будуць абмяркоўвацца на сустрэчы кіраўнікоў рэгіянальных мытняў дзвюх краін 24 верасня ў Оршы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай мытні. У мерапрыемстве, ініцыятарам якога выступіў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі, прымуць удзел прадстаўнікі ДМК, кіраўнікі Віцебскай, Полацкай, Магілёўскай, Гомельскай, а таксама Себежскай, Бранскай і Смаленскай мытняў. У ходзе сустрэчы плануецца разгледзець пытанні аптымізацыі дзейнасці мытняў сумежных рэгіёнаў дзвюх краін для садзейнічання развіццю памежнага гандлю, абмену інфармацыяй паміж мытнымі органамі з мэтай выключэння чэргаў на беларуска-расійскай мяжы. Кіраўнікі мытных органаў абмяркуюць меры, накіраваныя на скарачэнне часу перасячэння беларуска-расійскага ўчастка мяжы, стварэнне спрыяльных умоў для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці.-0-