Кіраўніцтва вобласці віншуе супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў з Днём міліцыі!

Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў! Дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём міліцыі!

Сёння мы ўшаноўваем смелых і мужных людзей, якія штодня забяспечваюць мір і спакой у нашым рэгіёне. 

У больш чым векавой гісторыі органаў правапарадку шмат яркіх і па-сапраўднаму гераічных старонак. Мы па праву ганарымся сапраўднымі прафесіяналамі, вернымі Закону, усхваляем подзвіг усіх, хто самааддана змагаецца са злачыннасцю.

Забяспечыць спакой грамадзян, прадухіліць злачынствы ў розных галінах эканомікі і грамадскага жыцця – задача складаная, але выканальная. У гэтым пераконвае і мінулае міліцыі, і сучаснасць. Сваёй працай, службай дні і ночы вы ўсяляеце ўпэўненасць, надзею і аптымізм, аказваеце істотны ўплыў на развіццё дзяржавы.

Асаблівыя словы прызнальнасці адрасуем жанчынам у пагонах, а таксама ўсім маці і жонкам супрацоўнікаў, якія падтрымліваюць іх у нялёгкай службе, захоўваюць цяпло хатняга ачага, падзяляюць радасці і дапамагаюць пераадольваць цяжкасці.

Жадаем вам добрага здароўя, шчасця, поспехаў у службе па ахове грамадскай бяспекі і правапарадку!


З святам!

З павагай А. М. Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Д. В. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.