Кіраўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта віншуе са светлым Прастольным святам Вялікадня прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі

Шчыра віншуем вас з вялікім святам – Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!

Вялікдзень – гэта сімвал урачыстасці жыцця, дабра і справядлівасці. Карані хрысціянства ў Беларусі – на віцебскай зямлі, дзе ў канцы Х стагоддзя Полацк стаў цэнтрам хрысціянства ўсходніх славян. Сёлета адна з найстаражытнейшых ва Усходняй Еўропе абіцелей – Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр у Полацку святкуе 900-годдзе.

Духоўнае абнаўленне грамадства заўсёды грунтавалася на яднанні народаў, любові да бліжняга, павазе да Айчыны. Сёння роля хрысціянства ўзрастае. Асабліва важна памятаць пра духоўнае адраджэнне і выхаванне падрастаючага пакалення, заснаванае на высокіх маральных ідэалах. Фарміраванне чалавека, які імкнецца да дабра і справядлівасці, – залог працвітання Віцебскага рэгіёна і ўсёй краіны.

Няхай Светлы Вялікдзень напоўніць нашы сэрцы радасцю і надзеяй, умацуе веру ў лепшую будучыню.

Жадаем вам здароўя, дабрабыту і міру. Няхай у вашых дамах пануюць згода, а ў грамадстве – узаемаразуменне і павага. Хрыстос Васкрос!

 

 

З павагай,

 

А.М. Субоцін,                                                Д.В.Дзямідаў,

старшыня                                                  старшыня Віцебскага

Віцебскага абласнога                                  абласнога Савета дэпутатаў

выканаўчага камітэта