Кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама віншуе жыхароў вобласці з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Руководство Витебского облисполкома поздравляет жителей области с Днём Независимости Республики Беларусь

Паважаныя жыхары вобласці!

Дарагія ветэраны!

Шчыра віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай з дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэтыя падзеі сімвалізуюць шматвяковы шлях развіцця нашай дзяржавы. Яго гісторыя стваралася многімі пакаленнямі моцных, мэтанакіраваных і таленавітых людзей. З удзячнасцю ўспамінаем тых, хто вызваляў краіну ад гітлераўскага фашызму, хто аднаўляў гарады і вёскі, хто ўнёс значны ўклад у станаўленне беларускай дзяржаўнасці. Творчая праца нашых суайчыннікаў, іх подзвігі і перамогі выклікаюць шчырыя пачуцці гордасці за краіну.

Абапіраючыся на баявыя і працоўныя традыцыі папярэднікаў, паслядоўна імкнемся ўзбагачаць здабытак рэспублікі. Усімі намаганнямі Віцебшчыны накіраваны на замацаванне станоўчых тэндэнцый у народнай гаспадарцы і сацыяльнай сферы. І сёння ўсе мы адказныя за забеспячэнне стабільнасці ў краіне і за тое, каб людзі жылі камфортна і бяспечна. Велізарны чалавечы і эканамічны патэнцыял – той фундамент, які ўмацоўвае наша адзінства, дапамагае супрацьстаяць выклікам і пагрозам сучаснасці.

Прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця і міру! Няхай ваша жыццё будзе напоўнена радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!

З павагай

Мікалай ШАРСТНЁЎ, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта 

Уладзімір ЦЯРЭНЦЬЕЎ, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў