Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з 30-годдзем дзяржаўнай службы занятасці Рэспублікі Беларусь

 Паважаныя работнiкi i ветэраны службы занятасцi!

Прыміце шчырыя віншаванні з 30-годдзем з дня заснавання дзяржаўнай службы занятасцi!

Сёння служба занятасцi Вiцебскай вобласцi – гэта эфектыўна развiваючаяся структура, аператыўна рэагуючая на запыты рынку працы.

Пастаянна пашыраецца спектр дзяржаўных паслуг у галiне садзейнiчання занятасцi насельніцтва, павышаецца iх якасць i даступнасць, адкрываюцца новыя магчымасцi для грамадзян i працадаўцаў.

Для многiх з вас гэта не проста праца, гэта прызванне – дапамагаць людзям знайсці сваё месца ў працоўнай дзейнасцi.

За тры дзесяцiгоддзi больш як мiльён чалавек атрымалi садзейнiчанне службы занятасцi.

Кожны з вас, дзякуючы прафесiяналiзму, адказнасцi за вынiк, мэтанакiраванасцi уносiць уклад у агульную справу эканамiчнага развiцця Вiцебскай вобласцi.

Выказваем вам словы прызнальнасцi i падзякi за ваш штодзённы самаадданы працу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, невычарпальнай энергii, дабрабыту i дастатку!

 З павагай,


Н.Н.Шарсцнёў,                                                           В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў