Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі

Паважаныя жыхары вобласці!

Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Нашы краіны звязаны мноствам ніцей чалавечых і эканамічных узаемаадносін, у аснове якіх — гістарычная агульнасць, дружба, духоўнае сваяцтва. Беларусы і расіяне заўсёды адрозніваліся сумленнасцю, адкрытасцю, гатоўнасцю прыйсці на дапамогу і падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Лёсавызначальныя гістарычныя падзеі, у аснове якіх нямала прыкладаў мужнасці і гераізму, – той фундамент, які ўмацоўвае адзінства дзвюх дзяржаў. На аснове добрасуседства выбудоўваюцца трывалыя сувязі на міждзейным узроўні. Паглыбленню партнёрства спрыяюць пагадненні гарадоў і раёнаў Віцебшчыны з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

Разлічваем, што рэалізацыя намечаных планаў напоўніць дынамікай саюзніцкія адносіны. У іх ліку — інавацыйны шлях развіцця эканомікі, павышэнне дабрабыту беларусаў і расіян.

Ад усёй душы жадаем жыхарам вобласці, расійскім сябрам і партнёрам здароўя, шчасця і дабра! Няхай на беларускай і расійскай зямлі заўсёды пануюць мір і дабрабыт!

З павагай,

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня                                                           старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў