Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя
жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём яднання народаў
Беларусі і Расіі!
Нас многае аб'ядноўвае і збліжае. Агульная
гісторыя, культура, традыцыі. Беларусаў і расіян адрознівае працавітасць,
сумленнасць, адкрытасць і гатоўнасць прыйсці на дапамогу, падставіць плячо
ў
трудную хвіліну, наша братэрства змацавана ратнымі выпрабаваннямі і працоўнымі
дасягненнямі. Больш за чвэрць
века таму быў падпісаны дагавор аб стварэнні супольнасці нашых краін, які паслужыў
пачаткам інтэграцыйнага будаўніцтва ў Саюзнай дзяржаве. Рэалізацыя
міждзяржаўных і міжрэгіянальных праграм накіравана на развіццё эканомік і
ўмацаванне дабрабыту нашых грамадзян.
Сёння многае робіцца для паглыблення беларуска-расійскага партнёрства. Больш
за 40 пагадненняў заключаны аблвыканкамам і абласным Саветам дэпутатаў з рэгіёнамі
Расійскай Федэрацыі, звыш 100 – гарадамі і раёнамі вобласці. Мы актыўна
рыхтуемся да ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які летам пройдзе ў Віцебску,
Полацку і Наваполацку. Упэўнены, ён надасць новы імпульс нашаму ўзаемавыгаднаму
супрацоўніцтву, умацуе наш саюз.
Жадаем жыхарам вобласці, расійскім сябрам і
партнёрам поспехаў у стваральнай працы, здароўя, шчасця і дабрабыту!
Няхай рэалізуюцца самыя смелыя планы, а ў нашым
агульным доме пануюць мір і згода!
|
З павагай, А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта |
|
Д.В.Дзямідзіў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў