Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём маці
Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!
У гэты светлы дзень словы шчырай удзячнасці, любові і павагі мы адрасуем маці, добрым, цярплівым і мудрым. Усё лепшае, што ёсць у нас - ад маці. Першае і самае цудоўнае слова, якое вымаўляе дзіця - Мама. І няма ў жыцці чалавека больш блізкага і роднага. Вернае матчына сэрца і моцнае бацькоўскае плячо служаць апорай у любых выпрабаваннях.
Прызначэнне жанчыны – стварэнне хатняга ачага. Вялікія, дружныя сем'і ўмацоўваюць дзяржаву, служаць арыенцірам для пабудовы дабрабытнага грамадства. Падтрымка шматдзетных бацькоў заўсёды была і будзе сярод галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі.
Матчына праца адзначаецца высокімі ўзнагародамі Радзімы. Самая галоўная – ордэн Маці, уручаецца народзіўшым і выхаваўшым пяцёра і больш дзяцей. Гэту ўзнагароду напярэдадні Дня маці атрымалі дзевяць жанчын Віцебшчыны. Усяго ў вобласці 807 маці ўдастоены ордэна Маці!
Па традыцыі штогод 25 жыхарак рэгіёна становяцца ўладальніцамі прэміі абласнога выканаўчага камітэта імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобы-Марчанка. Іх прыклад вучыць бацькоўскай адказнасці, захаванню і памнажэнню дабрадзейнасці ў сямейных адносінах.
Жадаем Вам, дарагія маці, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі, дораць клопат і ўвагу.
Моцнага Вам здароўя, згоды, дабрабыту і дастатку ў доме, шчасця і любові!