Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – знамянальная дата ў жыцці нашай краіны. 15 лютага 1989 года ўвайшло ў гісторыю ў сувязі з завяршэннем вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім ваеннаслужачым, якія абаранялі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах, загінулым пры выкананні воінскага абавязку.
Для тысяч нашых суграмадзян – тых, хто нёс воінскую службу за межамі Айчыны, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак, гэтая дата увасабляе мір і спакой на зямлі. Ад вайны пацярпелі тысячы беларускіх сем'яў. Мы падзяляем боль маці і ўдоў, кланяемся светлай памяці загінулых герояў. Вечная ім памяць!
Мінулыя гады аддалілі нас ад тых ваенных падзей, але ўмацавалі ў свядомасці паняцці бясцэннасці жыцця, міру, шчасця і дабрабыту нашай Радзімы. Сёння Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь стаяць на варце нацыянальных інтарэсаў і дабрабыту грамадзян, з гонарам супрацьстаяць міжнароднаму тэрарызму.
Дзякуй усім воінам-інтэрнацыяналістам, якія сёння праводзяць ваенна-патрыятычную працу з моладдзю. Няхай гэтая дата служыць для нас напамінам аб тым, як важна захоўваць і падтрымліваць мір і згоду ў краіне.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем'ям!