Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
Дарагія землякі!
15 лютага для воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія прайшлі праз горніла афганскай вайны, – дзень памяці, мужнасці і непарушнага баявога братэрства.
Афганская вайна пакінула ў сэрцах нашых суайчыннікаў незагойную рану, але ў той жа час яна паказала – новае пакаленне годна подзвігаў сваіх дзядоў, якія змагаліся супраць фашызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Падзеі ў ”гарачых кропках“ блізкага і далёкага замежжа забралі жыцці многіх маладых салдат, сяржантаў і афіцэраў. Сярод іх ёсць і нашы землякі, якія да канца выканалі свой воінскі абавязак. Мы падзяляем боль маці і ўдоў, схіляемся перад светлай памяццю загінуўшых герояў.
У гэтыя дні мы аддаём даніну павагі і падзякі ўсім вайскоўцам, якія абаранялі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах. Па ўсёй вобласці праходзяць акцыі, накіраваныя на захаванне памяці аб тых, хто змагаўся за межамі сваёй краіны.
Няхай гэтая дата служыць нам напамінам аб тым, як важна захоўваць і падтрымліваць мір і згоду.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем'ям!