Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Днём будаўніка

Паважаныя работнiкi будаўнiчага комплексу вобласцi! 

Шчыра вiншуем вас з прафесiйным святам - Днём будаўнiка!

Ваша высакародная i нялёгкая праца спрыяе развiццю прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, павышэнню ўзроўню жыцця. Вы ўзводзiце жыллё,  прамысловыя карпусы, аб'екты сацыяльнай сферы. Ад вас залежыць, наколькi камфортна  жывуць i працуюць людзi.

Будаўнiк - адна з самых мiрных i стваральных прафесiй. На Вiцебшчыне галiну прадстаўляюць больш за дваццаць тысяч спецыялiстаў. Дзякуючы вашым намаганням на зямлi застаецца след, якiм могуць ганарыцца наступныя пакаленнi. Вынiкi працы будаўнiкоў заўсёды навідавоку, i быць прыналежным да гэтай прафесii – вялiкi гонар i адказнасць. Каб забяспечыць рэалiзацыю задач па далейшым эканамiчным i сацыяльным развiццi вобласцi, будкамплекс  павiнен працаваць як адзiны слажаны механiзм.

Выказваем  шчырую падзяку за працу ўсiм калектывам будаўнiчай галiны. Няхай поспех суправаджае рэалiзацыю планаў i задач, а iмкненне да новых вышынь будзе ацэнена па вартасцi.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мiру, невычарпальнай энергii i аптымiзму, фiнансавай стабiльнасцi i дабрабыту, упэўненасцi ў будучынi вам i вашым блiзкiм!

А.М.Субоцiн,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                    Савета дэпутатаў