Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з прафесійным святам настаўнікам і ветэранам педагагічнай працы

Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!

У жыцці заўсёды важная думка педагога, якая вызначае маральныя і духоўныя арыенціры для падрастаючага пакалення. Менавіта ва ўстановах адукацыі зараджаюцца навыкі, якія фарміруюць асноўную жыццёвую лінію чалавека. Таму цяжка пераацаніць уклад настаўніка ў падрыхтоўку чалавека, грамадзяніна, патрыёта, здольнага працаваць на найважнейшых участках народна-гаспадарчага комплексу рэгіёна і краіны.

Асаблівага прызнання заслугоўвае ваша імкненне да росту, асваення новых ведаў, каб адпавядаць высокім патрабаванням сучаснага адукацыйнага працэсу. Сваёй самаадданасцю, неабыякавасцю, любоўю да дзяцей вы шмат у чым вызначаеце поспехі вашых вучняў, дабрабыт і будучыню дзяржавы.

Словы глыбокай удзячнасці — ветэранам галіны, якія не толькі ўнеслі велізарны ўклад у справу выхавання і адукацыі пакаленняў, але і перадалі свой вопыт і майстэрства цяперашнім педагогам – годным прадаўжальнікам традыцый такой высакароднай прафесіі.

Паважаныя настаўнікі! Няхай ніколі не вычарпаецца дабрыня і мудрасць у вашых сэрцах, не згасне агонь шчырай адданасці сваёй справе. Жадаем вам шчасця, здароўя, поспехаў на ніве выхавання, асветы і адукацыі! Будзьце заўсёды поўныя жыццёвай, творчай энергіі і ўпэўнена рухайцеся да новых прафесійных вяршынь!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

 

У.У.Тэрэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў