Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне з Калядамі Хрыстовымі

Паважаныя жыхары Віцебшчыны!
 

Шчыра віншуем праваслаўных хрысціян са светлым Раством Хрыстовым!

Гэтае свята аб'ядноўвае нас вакол духоўна-маральных каштоўнасцей – любові, міру, доўгацярпення, веры, славіць нараджэнне жыцця, натхняе на добрыя справы.

Па традыцыі веліч Раства сагравае веруючых людзей асаблівай духоўнай радасцю, дапамагае ўсім знайсці сваю дарогу да храма. Гэтыя святочныя дні напаўняюць жыццё сапраўдным сэнсам, адкрываюць сэрцы для мудрасці і міласэрнасці. 

Дарагія землякі! Няхай благадатнае ззянне Ражджэственскай зоркі асвятляе вашы дамы, дапамагае быць больш беражлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах.

Жадаем Вам здароўя, душэўных сіл, спакою і дабрабыту, міру і дабра! 

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў