Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне ветэранам вайны ў Афганістане

Руководство Витебской области адресовало поздравление ветеранам войны в Афганистане

Дарагія воіны-інтэрнацыяналісты,
ветэраны вайны ў Афганістане!

15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ваеннаслужачым, якія адстойвалі інтарэсы Радзімы ў міжнародных ваенных канфліктах.

Звяртаючыся да гістарычнага досведу мінулых дзесяцігоддзяў, аналізуючы сучаснае становішча ў свеце, мы нанова пераасэнсоўваем значэнне місіі воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень выказваем удзячнасць тым, хто, знаходзячыся ў ”гарачых кропках“ планеты, забяспечваў вырашэнне задач нацыянальнай бяспекі, добрасумленна выконваў воінскі і інтэрнацыянальны доўг, заставаўся верным прысязе да канца.

У афганскай вайне загінулі 160 сыноў Прыдзвінскага краю, больш за 1200 удзельнікаў тых трагічных падзей пайшлі з жыцця ў мірны час. Двое ўраджэнцаў вобласці – Васіль Піменаў і Васіль Шчарбакоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза, звыш паўтары тысячы ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Іх імёнамі названы вуліцы, на школах, дзе вучыліся героі, устаноўлены мемарыяльныя дошкі, памяць пра іх жыве ў музейных экспазіцыях і кнігах.

Перанёсшы закаленую ў полымі вайны годнасць і сумленне ў мірнае жыццё, воіны-інтэрнацыяналісты працягваюць годна працаваць на карысць роднай зямлі. Сёння ветэраны баявых дзеянняў, прадстаўнікі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане — прыклад у справе ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, прыклад для ўсіх, хто служыць, умацоўваючы абараназдольнасць нашай краіны, нарошчваючы моц яе Узброеных Сілаў. Дзякуем вам за мужнасць і цвёрдую жыццёвую пазіцыю.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх гадоў жыцця. Няхай мір і шчасце жывуць у вашых сем'ях!