Кіраўніцтва Віцебскай вобласці адрасавала віншаванне жанчынам Віцебшчыны з 8 Сакавіка

Руководство Витебской области адресовало поздравление женщинам Витебщины с 8 Марта
 Дарагія жанчыны Віцебшчыны!


Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з 8 Сакавіка!

Гэты вясновы дзень па праву прысвечаны прадстаўніцам цудоўнай паловы чалавецтва, бо абуджэнне прыроды па сваёй сутнасці падобна да той магутнай сілы жыцця і любові, якую вы сабой увасабляеце. Вы шчодра ствараеце соладкасць сямейнага ачага, хварэеце душой і сэрцам за лёсы дзяцей і ўнукаў, атачаеце блізкіх клопатам, умееце выслухаць і падтрымаць.

Інтарэсы нашых сучасніц шматпланавыя і разнастайныя: ад удзелу ў палітычным і грамадскім жыцці да стварэння матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей. І ўсюды вы не толькі выдатна працуеце, але і выступаеце ініцыятарамі прагрэсіўнага і творчага падыходу да справы. Мы аддаём належнае вашай нястомнай працы і захапляемся ўменнем заставацца пры гэтым заўсёды элегантнымі і чароўнымі.

Ад усёй душы жадаем, каб цёплыя віншаванні, кранальныя кампліменты і прызнанні гучалі ў ваш адрас як мага часцей. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена ўсмешкамі і радасцю. Моцнага здароўя, поспехаў, міру, дабра вам і вашым блізкім! Будзьце шчаслівыя і каханыя!