Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала зварот з нагоды Міжнароднага дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе
Паважаныя жыхары Віцебшчыны!
26 красавіка мы адзначаем Міжнародны дзень памяці пра чарнобыльскую катастрофу.
35 гадоў таму, у 1986 годзе, гэтая дата чорнай вяхой увайшла ў гісторыю нашай краіны. У тыя незабыўныя дні радыяцыйнаму апрамяненню падвергліся мільёны людзей, дзясяткі тысяч страцілі здароўе і дом. Чарнобыль стаў для беларусаў, украінцаў, расіян суровым выпрабаваннем і жорсткім урокам.
Галоўны радыяцыйны ўдар прыйшоўся на нашу рэспубліку, як і ў далейшым – ліквідацыя яго наступстваў.
Віцебская вобласць, на шчасце, найменш пацярпела ад наступстваў катастрофы, глеба, лясы, водныя рэсурсы не былі забруджаны выкідамі радыеактыўных рэчываў. Нашы здраўніцы – санаторыі, дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры на працягу ўсяго часу пасля катастрофы пастаянна ўдзельнічаюць у аздараўленчых праграмах для грамадзян, якія пражываюць на пацярпелых тэрыторыях. Вобласць прыняла на пастаяннае месца жыхарства больш за 1,5 тысячы перасяленцаў з забруджаных радыяцыяй раёнаў. Прыдзвінскі край даўно стаў родным домам для іх, іх дзяцей і ўнукаў.
Чарнобыльская катастрофа з'яўляецца агульным болем для нашага народа. Мы удзячныя ўсім, хто дапамагае беларусам у яе пераадоленні. Мы памятаем пра тых, хто прыняў на сябе першыя ўдары трагедыі, хто аддаў свае жыцці, удзельнічаючы ў ліквідацыі самай страшнай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя. Сярод ліквідатараў аварыі было нямала і жыхароў Віцебшчыны. Дзякуй усім за самаадданую працу і мужнасць.
Жадаем вам здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў у працы, удачы ва ўсіх пачынаннях!