Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне ФПБ са 120-годдзем прафсаюзнага руху
Разам з органамі ўлады, кіраўнікамі дзяржаўных устаноў прафсаюзныя камітэты Прыдзвіння прымаюць удзел у распрацоўцы і выкананні дзяржаўных праграм, сустрэчных і пяцігадовых планаў, павышаных абавязацельстваў, мабілізуюць людзей на дэкады, месячнікі, ударныя вахты і суботнікі.
Усё больш у дзейнасці прафсаюзаў вобласці знаходзяць адлюстраванне пытанні занятасці і працаўладкавання, павышэння ўзроўню якасці жыцця яго членаў, удасканаленне аплаты працы, паляпшэнне ўмоў працы і побыту, аховы працы і здароўя работнікаў.
Арганізацыя павінна стаць рэальнай сілай у палітычнай сістэме беларускага грамадства, здольнай на справе эфектыўна адстойваць інтарэсы чалавека, быць гарантам выканання працоўнага заканадаўства, устойлівага развіцця нашай дзяржавы.
Жадаем усім здароўя, дабрабыту, добрых спраў і здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь!