Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне камандзе хакейнага клуба "Віцебск" з перамогай у Кубку Руслана Салея
Пераможцу
Кубка Руслана Салея камандзе хакейнага
клуба ”Віцебск“
Паважаныя спартсмены і трэнеры!
Шчыра віншуем каманду хакейнага клуба ”Віцебск“ з годнай перамогай на Кубку Руслана Салея 2023 года!
Ва ўпартай барацьбе каманда, праявіўшы спартыўны характар і волю да перамогі, стала двухразовым пераможцам прэстыжнага хакейнага турніру.
Мы дзякуем вам за працавітасць і настойлівасць, высокі спартыўны вынік, папулярызацыю і развіццё хакея з шайбай у Віцебскай вобласці, уклад у спартыўныя дасягненні і ўмацаванне іміджу рэгіёна на рэспубліканскай спартыўнай арэне.
Жадаем вам і надалей
захоўваць лідзіруючыя пазіцыі, здароўя, дабрабыту, удачы і новых спартыўных
перамог!
А.М.Субоцін, В.В.Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў