Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

 Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці!
 Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Аграпрамысловы комплекс – адзін з ключовых сектараў эканомікі вобласці – год за годам дэманструе пераканаўчыя, годныя вынікі. Мы забяспечваем унутраны рынак па асноўных, неабходных для людзей відах прадуктаў, паспяхова вырашаем пытанні харчовай бяспекі і нарошчваем экспартныя магчымасці. Марка віцебскіх прадуктаў вядомая далёка за межамі краіны.

Сельская гаспадарка служыць сыравіннай асновай для прадпрыемстваў харчовай, лёгкай прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца амаль чвэрць аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі вобласці. Станоўчая дынаміка ў жывёлагадоўлі дазволіла павялічыць загрузку перапрацоўчых прадпрыемстваў і выпуск харчовай прадукцыі паглыбленай перапрацоўкі.

Праца тых, хто прысвяціў сваю дзейнасць зямлі, выклікае шчырае прызнанне і павагу.

Паважаныя ветэраны, працаўнікі сельскай нівы, сферы жывёлагадоўлі і перапрацоўчай прамысловасці! Няхай усе вашы старанні прыносяць поспех і росквіт роднай зямлі! Жадаем вам міру, здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку ў доме і паспяховай рэалізацыі намечаных планаў!

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,

старшыня                                                           старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў