Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

 Паважаныя ветэраны і працаўнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны!


Віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!

Ваша штодзённая і нялёгкая праца заслугоўвае высокай ацэнкі і самых шчырых слоў удзячнасці.

У галіне працуюць сапраўдныя патрыёты роднай зямлі. Сваім уменнем і настойлівасцю вы забяспечваеце харчовую бяспеку. Адказныя кіраўнікі, спецыялісты, механізатары, жывёлаводы, паляводы, фермеры, навукоўцы дэманструюць высокае майстэрства эфектыўнага і рацыянальнага гаспадарання.

У бягучым годзе аграрыі Віцебскай вобласці сабралі амаль 880 тысяч тон збожжа і рапсу. Сярэдняя ўраджайнасць склала 25,8 цэнтнера з гектара.

Добры вынік паказалі вытворцы другога хлеба і кукурузы.

Ёсць чым ганарыцца і лёнаводам Віцебшчыны. Амаль на 10 цэнтнераў павялічана ўраджайнасць у параўнанні з мінулым годам. Сёння яна складае 35, 3 цэнтнера з гектара.

Наладжана сучасная арганізацыя вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі.

Паважаныя ветэраны і работнікі аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, дарагія працаўнікі вёскі!

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, дастатку, новых здзяйсненняў на карысць Прыдзвінскага краю і Рэспублікі Беларусь!


З павагай, 


А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў