Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём настаўніка
Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!
Шчыра і ад усяго сэрца віншуем вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Праца педагога з'яўляецца стваральнай, высакароднай і творчай. Сёння яна як ніколі запатрабавана ў працэсе выхавання годнага грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы!
У век інфармацыйных тэхналогій вельмі важна не страціць гуманістычныя каштоўнасці – выгадаваць чалавека, дапамагчы яму вызначыцца з будучыняй і выбраць мэту ў жыцці. Ваша педагагічнае майстэрства і мудрасць спрыяюць фарміраванню асобы і развіццю грамадства.
У Віцебскай вобласці жывуць і працуюць адданыя сваёй справе настаўнікі. Пра гэта сведчаць дасягненні нашых школьнікаў – 23 медалі міжнародных алімпіяд і 111 дыпломаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Асаблівай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны педагагічнай працы, якія перадаюць свой каштоўны вопыт і веды маладым настаўнікам – годным прадаўжальнікам традыцый гэтай высакароднай прафесіі.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дастатку! Будзьце заўсёды поўныя жыццёвай, творчай энергіі і ўпэўнена рухайцеся да новых вяршынь!
Няхай вучні заўсёды з удзячнасцю ўспамінаюць вашы ўрокі і мудрыя настаўленні!
|
|
У.У. Церанцьеў, |