Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з Днём ведаў

Паважаныя педагогі, студэнты і навучэнцы!

Віншуем вас з Днём ведаў!
Першае верасня – сімвал пачынанняў, перспектыў і новых магчымасцей.

Віцебшчына валодае важкім адукацыйным патэнцыялам: захаваны і прымнажаюцца традыцыі і дасягненні, новымі ведамі абагачаецца вопыт папярэдніх пакаленняў. Атрадна, што па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах наша вобласць заняла першае месца ў рэспубліцы.

Установам адукацыі адводзіцца роля не толькі правадніка ведаў, але і стваральніка, выхавальніка асобы: паспяховасць чалавека шмат у чым залежыць ад узроўню і якасці атрыманых уменняў і навыкаў.

На маладых грамадзян краіны ўскладзены асаблівыя надзеі – за імі будучыня Беларусі. Сёння важна навучыць падрастаючае пакаленне раскрываць свае таленты, рэалізоўваць іх, адчуваць адказнасць за лёс роднай зямлі, умець ствараць. Эфектыўную эканоміку пад сілу пабудаваць высокаадукаваным, энергічным, творча мыслячым і духоўна багатым асобам, якія не баяцца ісці наперад.

Дарагія сябры! Няхай новы навучальны год будзе для вас плённым, дынамічным і займальным! Імкніцеся быць лепшымі!

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабра!

А.М.Субоцін,                                                            В.В.Тарэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў