Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне са святам Уваскрасення Хрыстова

 Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыстова!


Светлае хрысціянскае свята знамянуе сабой перамогу жыцця над смерцю, узвышае дабро над злом, паказвае шлях да духоўнага адраджэння. Радасныя велікодныя дні напаўняюць нашы сэрцы мудрасцю і надзеяй, заклікаюць жыць па сумленні, дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў клопаце і суцяшэнні.

Свята Уваскрасення дазваляе лепш усвядоміць важнасць міру і згоды ў грамадстве, дорыць нам разуменне простых чалавечых каштоўнасцей: вернасці, імкнення да шчасця, узаемадапамогі.

Напярэдадні вялікага Дня, жадаем вам моцнага здароўя, душэўных сіл, шчасця і поспехаў! Няхай светлае свята Вялікадня прынясе радасць і згоду ў вашы сем'і, натхніць на высакародныя ўчынкі!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў