Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне з прафесійным святам ветэранам і работнікам сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва
Больш за стагоддзе сістэма сацыяльнай абароны з'яўляецца адной з ключавых сфер жыццядзейнасці насельніцтва. Гэта і пенсійнае забеспячэнне, сацыяльнае абслугоўванне і дапамога, умовы і ахова працы.
З году ў год пашыраецца спектр сацыяльных паслуг, павышаецца іх якасць, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, але адно застаецца незменным – дабрыня, клопат і міласэрнасць, якімі вы шчодра дзеліцеся з людзьмі, якія апынуліся ў складанай сітуацыі.
Ваша адказнае і высакароднае служэнне сцвярджае ў грамадстве самыя высокія каштоўнасці – шчырасць, чалавекалюбства і гуманізм.
Глыбокай удзячнасці заслугоўваюць ветэраны сферы за адданасць абранай справе, фарміраванне і ўмацаванне слаўных традыцый, стварэнне надзейнага фундамента для пастаяннага ўдасканалення і руху наперад.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сіл і энергіі, аптымізму, сямейнага шчасця і паспяховай працы на карысць жыхароў Віцебскай вобласці!
З павагай,
А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Д.В.Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў