Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванне жыхарам рэгіёна з Днём маці
Ад усёй душы віншуем вас з Днём маці!
Кожны з нас з першых дзён жыцця захоўвае ў душы, як галоўную святыню, любоў і памяць аб роднай хаце, бацькоўскай сям'і, дзяцінстве. І ўсё гэта звязана з імем Маці. У кожнай яна – самая лепшая, любячая, прыгожая, разумная і добрая. Мацярынская любоў была і застаецца надзейнай і вялікай сілай, яна дапамагае пераадольваць любыя нягоды.
Святкаванне Дня маці ў нашай краіне сведчыць аб непахіснасці сямейных каштоўнасцей, бо моцная сям'я - залог працвітання грамадства. З мінулага года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца і Дзень бацькі, што сведчыць аб найважнейшай ролі бацькоўства ў рэалізацыі дзяржаўнай сямейнай палітыкі.
У гэты святочны дзень словы шчырай удзячнасці, любові і павагі мы адрасуем усім маці, бабулям, жонкам за цярпенне, клопат, шчырасць і дабрыню.
Жадаем вам здароўя, шчасця, увагі з боку блізкіх, хатняга цяпла і дабрабыту, душэўнага спакою і міру!
А.М.Субоцін, В.В.Цярэнцьеў,