Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала прывітанне ўдзельнікам міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» ў Наваполацку

Паважаныя ўдзельнікі і госці міжнароднага конкурсу
юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало»
!

 

З моманту зараджэння песенны форум у Наваполацку гарманічна ўпісаўся ў палатно культурнага жыцця Беларусі і ўпэўнена ўвайшоў у лік прэстыжных вакальных творчых праектаў краіны.


Конкурс, прызваны раскрыць і падтрымаць юныя таленты, невыпадкова быў створаны ў адным з самых маладых гарадоў нашай рэспублікі. Час пацвердзіў: ідэя музычнага спаборніцтва мае добрую глебу, грунтуючыся на своеасаблівай аўры адраджэння лепшых традыцый эстраднага жанру.


З кожным годам праект дадае новыя фарбы ў сваёй

палітре. Удасканальваюцца навыкі выканаўцаў, пашыраецца геаграфія удзельнікаў. Гэта невычарпальны паток, у які з кожным разам уліваюцца новыя ручаінкі спеўнага майстэрства падрастаючага пакалення нашай рэспублікі і іншых краін. За сваю шматгадовую гісторыю конкурс адкрыў свету шмат таленавітых выканаўцаў.


Ад усёй душы жадаем усім удзельнікам праекта натхнення і паспяховых выступленняў, а міжнароднаму конкурсу –творчага даўгалецця і новых адкрыццяў!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

  

 

В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў