Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала ветэранам і жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары вобласці!

Віншуем вас з Днём Вялікай Перамогі!

Значэнне гэтай падзеі не згасае з часам, а ўсё ярчэй падкрэслівае яе веліч і ролю ў сусветнай і айчыннай гісторыі. У гэтым свяце – боль і слёзы радасці, памяць сэрца, якую беражліва захоўваюць у сем'ях. Подзвіг франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу навечна ўпісаны ў гісторыю як сімвал усенароднай славы і гонару.

Вогненны смерч баёў не абышоў бокам Віцебшчыну. Вобласць страціла кожнага трэцяга жыхара.

Ужо з першых дзён вайны стала зразумела: наш народ ніколі не скарыцца ворагу. На палях бітваў знайшлі свой бесслаўны канец нямецкія дывізіі, у поўнай меры адчуўшы на сабе цвёрдасць характару і веліч духу савецкага народа.

Заваяваная старэйшым пакаленнем Перамога дае маральныя арыенціры і апору для стварэння. Памяць аб мінулым, перажытых цяжкіх выпрабаваннях накіроўвае нас да высакародных мэт эфектыўнага і дынамічнага развіцця суверэннай дзяржавы.

Ветэраны, што засталіся ў страі, з'яўляюцца маральнай апорай для сучаснікаў, абавязак якіх – берагчы падораную свабоду і незалежнасць.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу і дабра! Міру і працвітання нашай краіне! З Днём Перамогі!

А.М.Субоцін, В.В.Цярэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў