Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас са святам – Днём Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтыя тры сімвалы незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы з'яўляюцца сведчаннем гістарычнай памяці, якая звязвае разам гераічнае мінулае, сучаснае жыццё і будучыню Беларусі. Наш сцяг падкрэслівае самабытнасць і духоўнае багацце беларускага народа. Дзяржаўны герб з апраўленым вянком з залатых коласаў ярка характарызуе міралюбівы край працаўнікоў. Гімн узвышае светлае імя нашай зямлі.
Паважаць і шанаваць дзяржаўныя сімвалы – першачарговы абавязак і святое права кожнага грамадзяніна. Аддаючы даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі, мы паказваем сапраўдны прыклад служэння Айчыне.
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні міру і дабра, здароўя, шчасця і дабрабыту!