Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём медыцынскага работніка
Віншуем Вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!
Ваша высакародная прафесія ва ўсе часы карысталася заслужанай павагай і гонарам. І сёння яе значнасць узрастае ў адказ на выклікі і пагрозы новага часу. Ад вас патрабуецца максімальная аператыўнасць і прафесіяналізм ва імя выратавання жыцця і здароўя людзей.
Медыцынская супольнасць дэманструе высокі ўзровень адказнасці і зладжанасці ў вырашэнні складаных задач, накіраваных на прафілактыку і лячэнне людзей. Штодня сваёй карпатлівай працай вы дорыце людзям надзею, вяртаеце ім здароўе і веру ў будучыню. Гэта патрабуе шмат душэўных і фізічных сіл, самаадданасці, сапраўднага гераізму.
Работнiкi аховы здароўя заўсёды адрозніваліся наватарствам, цярпеннем, уменнем прытрымлівацца традыцый, знаходзіць правільныя падыходы ў дыягностыцы і лячэнні.
Дзякуем усіх, хто сумленна і добрасумленна выконвае свой прафесійны і чалавечы доўг, выбраўшы нялёгкі шлях служэння людзям, і застаецца верным свайму прызванню.
Ад усёй душы жадаем вам, дарагія сябры, дабрабыту, стабільнасці і, самае галоўнае, таго, што вы так шчодра даяце людзям, – здароўя! Шчасця вам і вашым сем'ям!
З павагай,
А.М. Субоцін Д.В. Дзямідаў
старшыня старшыня Віцебскага
Віцебскага абласнога абласнога Савета дэпутатаў
выканаўчага камітэта