Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!

 

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

Гэтая дата дае магчымасць адчуць дух мінулага, прыўносіць асаблівы сэнс стваральным дасягненням і згуртаванасці народа.

Наша нацыя заўсёды ўмела аб'ядноўвацца дзеля агульнай справы, у выпадку небяспекі адзіным фронтам уставала на абарону Радзімы. Маральныя ідэалы, якія дапамагалі пераадольваць любыя цяжкасці і перамагаць у самых складаных абставінах, актуальныя і зараз. Наша сіла – у гістарычным вопыце, які навучыў берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве.

Адзінства дапамагае краіне рухацца наперад. Функцыянаванне цяперашняй мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця – вынік стратэгічнага курса, падтрыманага беларускім народам.

Прыміце пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, павагі да воінскага і працоўнага подзвігу пакаленняў продкаў. Няхай іх самаадданасць будзе прыкладам у справе ўмацавання беларускай дзяржаўнасці!

Узаемаразумення і згоды у вашых дамах, душэўнага цяпла і сонечнага настрою!

А.М.Суббоцін,                                                            В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                          Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                    Савета дэпутатаў