Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём народнага адзінства

Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!

 

Віншуем вас з Днём народнага адзінства!

17 верасня – асаблівы дзень для беларусаў. Ён дазваляе ацаніць перавагі адзінства і ўзаемаразумення, натхняе нас на яднанне ў імя ўмацавання беларускай дзяржаўнасці. Гэтая дата – даніна павагі славутаму мінуламу нашай краіны і сімвал веры ў яе заўтрашні дзень.

Мы заўсёды ўмелі аб'ядноўвацца дзеля агульнай справы, асабліва калі гэта датычылася абароны нашай Радзімы. Слаўныя гераічныя здзяйсненні нашых продкаў заўсёды будуць служыць нам прыкладам згуртаванасці і салідарнасці. Гістарычны вопыт навучыў нас берагчы свае галоўныя дасягненні: бяспеку, мір і згоду ў грамадстве.

Сёння, калі наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад па шляху ўмацавання грамадзянскай супольнасці, эканамічнага і сацыяльнага развіцця, асабліва важна захоўваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям.

Прыміце пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нашай Радзімы,

Жадаем моцнага здароўя, стабільнасці і ўпэўненасці, узаемаразумення і згоды ў вашых дамах!

 

З павагай,

 

А.М.Субоцін,

старшыня

Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта

         

 

В.В.Тэрэнцьеў,

старшыня

Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў