Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары вобласці! Дарагія ветэраны!
Віншуем Вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Звяртаючыся да знакавых падзей у шматвяковай гісторыі нашай дзяржаўнасці, мы ўмацоўваем агульнанацыянальныя каштоўнасці і высока падымаем сцяг нашага суверэнітэту. Для кожнага грамадзяніна галоўнае нацыянальнае свята краіны напоўнена духоўным сэнсам.
Жыхарам Віцебшчыны ёсць чым ганарыцца: наш рэгіён займае асаблівае месца ў гісторыі краіны – на старажытнай полацкай зямлі вытокі нашай дзяржаўнасці, віцебская мастацкая школа ўнесла неацэнны ўклад у развіццё сусветнага мастацтва. І сёння вобласць працягвае актыўна нарошчваць сацыяльна-эканамічны патэнцыял. Точкамі росту рэальнага сектара эканомікі з'яўляецца развіццё прамысловага і аграрнага комплексаў.
Мы кланяемся перад подзвігам пакалення пераможцаў, якія адолелі грознага ворага і ўзнялі краіну з руін. Іх самаадданая любоў да Радзімы – прыклад для сённяшняга і будучых пакаленняў.
У сучаснай Беларусі глыбока шануюць памяць аб сваёй гісторыі і яе героях. Памяць дапамагае мацаваць і будаваць будучыню краіны на прынцыпах справядлівасці, роўнасці і клопату аб людзях.
Дарагія ветэраны, дзякуй за ваша шчырае служэнне Айчыне, прыміце пажаданні здароўя і доўгіх гадоў жыцця!
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, шчасця, дабрабыту, новых здзяйсненняў і поспехаў, мірнага неба над нашай Радзімай!

А.М.Субоцін, В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў