Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёна віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Вялікі Кастрычнік паклаў пачатак глабальным зменам на карце свету. Гэта гістарычная падзея выклікала масавы энтузіязм, самаадданасць у працаўнікоў, што спрыяла эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу маладой савецкай дзяржавы.
Аддаючы даніну павагі гісторыі, суверэнная Беларусь працягвае лепшыя традыцыі, захоўваючы сацыяльную накіраванасць унутранай палітыкі. Перабудоўваецца і развіваецца эканоміка, умацоўваецца абараназдольнасць краіны.
У Віцебскай вобласці захоўваецца станоўчая дынаміка ў рэальным сектары эканомікі. Праца сацыяльнай сферы накіравана на павышэнне якасці жыцця людзей.
Прыміце шчырыя пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, павагі да ратнага і працоўнага подзвігу папярэдніх пакаленняў. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі! Міру ўсім, шчасця і аптымізму!
А.М.Субоцін, В.В.Цярэнцьеў,