Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне са Святам працы
Паважаныя жыхары вобласці!
Дарагія сябры!
Віншуем вас са Святам працы!
Гэты дзень увасабляе салідарнасць працоўных розных пакаленняў, сімвалізуе згуртаванасць у імкненні да міру, стабільнасці, дабрабыту, устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Праца заўсёды была і застаецца галоўнай рухаючай сілай цывілізацыі, яна напаўняе наша жыццё сэнсам і зместам. Чалавек працы з'яўляецца найвялікшай каштоўнасцю і апорай беларускай дзяржавы.
Сёння мы вырашаем складаныя задачы інавацыйнага развіцця рэгіёну, рэалізацыі прагрэсіўных ідэй ва ўсіх сферах дзейнасці, аддаём даніну павагі тым, хто самааддана працуе, робячы жыццё багацейшым, выхоўваем у нашых дзецях павагу да чалавека працы. Толькі разам мы здольны адказаць на выклікі часу і стварыць канкурэнтаздольную эканоміку.
У гэты святочны вясновы дзень жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, новых працоўных здзяйсненняў і мірнага неба над галавой.
З павагай,
А.М.Субоцін, Д.В.Дзямідаў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў