Кіраўніцтва Віцебскай вобласці звярнулася да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане
Дарагія землякі!
Сёння мы ўшаноўваем памяць пра подзвіг воінаў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у рэспубліцы Афганістан, удзельнічалі ва ўрэгуляванні міжнародных ваенных канфліктаў.
15 лютага 1989 года ўвайшло ў гісторыю як дзень завяршэння вываду абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў з Афганістана, дзе нашы вайскоўцы праявілі мужнасць і самаадданасць у барацьбе з міжнародным тэрарызмам. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім вайскоўцам, якія абаранялі інтарэсы Радзімы.
Для нашых сучаснікаў, тых, хто нёс воінскую службу за межамі Айчыны, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў увасабляе мір і спакой на зямлі. Мы падзяляем боль маці і ўдоў, якія страцілі сваіх сыноў і мужоў у той вайне. Іх подзвіг будзе жыць вечна!
Няхай мужнасць і стойкасць абаронцаў братняга народа, іх доблесць і адвага служаць прыкладам для сучаснай моладзі.
Дзякуй усім воінам-інтэрнацыяналістам, якія сёння застаюцца вернымі патрыятычным ідэалам. Няхай гэтая дата нагадвае нам пра тое, як важна захоўваць мір і згоду ў нашай краіне і на планеце.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым сем'ям!