Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце і першынстве Еўропы па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы
Чэмпіёнам і
прызёрам чэмпіянату Еўропы па скачках на батуце
майстрам
спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа
Ганчарову
В.А., Рабцаву А.І., Літвіновічу І.В., Ершовай Е.А., майстру спорту Рэспублікі
Беларусь Шэдько П.Е., Куйдан В.С.,
пераможцам і
прызёрам першынства Еўропы па скачках на батуце
майстрам
спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа Буйлову А.А., Сталяровай А.А.,
кандыдатам у майстры спорту Шалкоўскай З.В., Сяргеевай М.К., Богушу М.С., Пішчэйку
Д.І.
асабістым трэнерам спартсменаў
Уласавай
А.А., Шулікіну У.І., Пашкоўскай С.М., Красоўскай С.Ю., Ерушэвічу А.В.
Паважаныя спартсмены і трэнеры!
Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце і першынстве Еўропы па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы 29 красавіка - 2 мая 2021 года ў г.Сочы (Расійская Федэрацыя) у індывідуальных і сінхронных скачках, камандных спаборніцтвах!
Дасягнутыя Вамі вынікі з'яўляюцца сведчаннем мэтанакіраванасці, вялікай працавітасці, настойлівасці ў дасягненні высокіх спартыўных вынікаў. Вашы яркія выступленні пацвярджаюць высокі патэнцыял віцебскай школы батута. Дзякуем Вам за ўклад ва ўмацаванне іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.
Жадаем здароўя, дабрабыту, удачы, новых спартыўных перамог і ў далейшым захоўваць лідарства на міжнароднай арэне!
З павагай,