Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па скачках на батуце

Фота з архіва


Чэмпіёнам і сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету па скачках на батуце
Ганчарову У.А., Рабцаву А.І.,
асобасным трэнерам спартсменаў
Уласавай В.А., Шулікіну У.І.

 Паважаныя Уладзіслаў, Алег,
Вольга Анатольеўна і Васіль Іванавіч!

Шчыра віншуем Вас з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце свету па скачках на батуце 28-30 лістапада 2019 года ў г.Токіо (Японія) у сінхронных скачках і камандных спаборніцтвах!

Дасягнуты Вамі вынік дазволіў пацвердзіць найвышэйшы клас беларускай школы скачкоў на батуце і паслужыў яркім прыкладам у падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву.

Мы дзякуем вам за працавітасць і настойлівасць, уклад у спартыўныя дасягненні і ўмацаванне іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых перамог і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт!

З павагай, 

М.М.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога 
выканаўчага камітэта


У.У.Тэрэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога
Савета дэпутатаў