Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету

Пераможцу ў індывідуальных  скачках на батуце Ганчарову В.А., бронзаваму прызёру ў сінхронных скачках на батуце Фомчанку М.В., асабістым і першым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Пашкоўскай С.М., Лебедзевай Н.Г.


Паважаныя Уладзіслаў, Мікіта,
Вольга Анатольеўна, Святлана Міхайлаўна, Наталля Рыгораўна! 

Шчыра віншуем вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце 5-6 кастрычніка 2019 года ў г.Вальядалід (Іспанія) у індывідуальных і сінхронных скачках!

Дасягнуты вамі вынік з'яўляецца сведчаннем мэтанакіраванасці і характару беларускіх спартсменаў, іх якаснай падрыхтоўкі ў Віцебскай вобласці. Мы дзякуем вам за працавітасць і настойлівасць, уклад ва ўмацаванне спартыўнага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, новых перамог на самых прэстыжных арэнах свету і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт!

 

З павагай,

 

Н.Н.Шарснёў,
старшыня
Віцебскага абласнога 
выканаўчага камітэта

         

 

  

В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня
Віцебскага абласнога 
Савета дэпутатаў