Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала батутыстаў з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў г. Баку

Руководство Витебской области поздравило батутистов с успешным выступлением на этапе Кубка мира по прыжкам на батуте в г.Баку

Фота сайта: Беларуская Асацыяцыя Гімнастыкі

Пераможцам у сінхронных скачках
на батуце Ганчарову В.А., Рабцаву А.І.,
асобасным трэнерам спартсменаў
Уласавай В.А., Шулікіну В.І. 

Паважаныя Уладзіслаў, Алег,
Вольга Анатольеўна, Васіль Іванавіч!

Шчыра віншуем вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па скачках на батуце 15-16 лютага 2020 года ў г.Баку (Азербайджан) у сінхронных скачках!

Выказваем шчырую падзяку за працавітасць і настойлівасць, уклад у спартыўныя дасягненні і ўмацаванне іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых перамог і ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт!