Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала Івана Літвіновіча і Максіма Недасекава з бліскучымі дасягненнямі на Алімпіядзе ў Токіа

Алімпійскаму чэмпіёну,
майстру спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа
Літвіновічу І.В.,
асабістаму трэнеру спартсмена
Уласавай В.А.,
першаму трэнеру спартсмена
Зайцаву П.І. 

Бронзаваму прызёру Алімпійскіх гульняў,
майстру спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа
Недасекаву М.Ю.,
асабістым трэнерам спартсмена
Нарейка Т.Ф., Палогаву В.Н.,
першаму трэнеру спартсмена
Кохненку С.С. 

Паважаныя Іван Уладзіміравіч, Вольга Анатольеўна,
Пётр Іванавіч, Максім Юр'евіч, Таццяна Фёдараўна,
Уладзімір Мікалаевіч, Сяргей Сяргеевіч!
 

Шчыра віншуем вас з перамогай у індывідуальных скачках на батуце, а таксама з бронзавым медалём у скачках у вышыню на галоўным старце чатырохгоддзя Алімпійскіх гульнях 2020 года ў г.Токіо (Японія)!

Віцебская вобласць ганарыцца вашымі бліскучымі дасягненнямі! Вы паказалі прыклад высокага спартыўнага майстэрства, мэтанакіраванасці, прафесійнай падрыхтоўкі спартсменаў Віцебшчыны.

Выказваем шчырую удзячнасць за працавітасць і настойлівасць, уклад ва ўмацаванне іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, новых і яркіх перамог на славу беларускага спорту!

З павагай,


Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Цярэнцьеў,
старшыня                                                           старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў