Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала Максіма Недасекава і яго трэнераў з перамогай на міжнародным турніры ў Нідэрландах

Чэмпіёну Еўропы па лёгкай атлетыцы,
майстру спорту     
міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь
Недасекаву Максіму,
асабістым трэнерам
чэмпіёна Еўропы
Нарейка Т.Ф., Палагову У.Н.

 Паважаныя Максім,
Таццяна Фёдараўна, Уладзімір Мікалаевіч!

Шчыра віншуем вас з перамогай на этапе Кантынентальнага тура WorldAthletics, які праходзіў у г.Хенгела (Нідэрланды)!

Дасягнуты вынік – сапраўдны стымул для новых перамог. Ваша працавітасць, мэтанакіраванасць, самадысцыпліна з'яўляюцца прыкладам для маладых сучаснікаў.

Жадаем вам  здароўя, шчасця, новых перамог і дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь!

З павагай,

Н.Н.Шэрстнёў,                                                           В.В.Цяранцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў