Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала Максіма Недасекава з поспехам на чэмпіянаце Еўропы ў скачках у вышыню

Чэмпіёну Еўропы ў скачках у вышыню
Недасекаву М.Ю.,
першым і асабістым трэнерам спартсмена
Кохненку С.С., Нарэйку Т.Ф., Палогу
В.Н.

 Паважаныя Максім, Сяргей Сяргеевіч, Таццяна Фёдараўна,
Уладзімір Мікалаевіч!

Шчыра віншуем вас з паспяховым выступленнем на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы 7 сакавіка 2021 года ў г.Торунь (Польшча) і рэкордам Рэспублікі Беларусь!

Дзякуем вам за працавітасць, настойлівасць, уклад у спартыўныя дасягненні і ўмацаванне іміджу Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне.

Жадаем здароўя, дабрабыту і ў далейшым захоўваць лідарства на міжнароднай арэне, удачы і новых спартыўных перамог!

З павагай,

Н.Н.Шарснёў,                                                           В.В.Цярэньцеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў