Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала праваслаўных вернікаў з Ражджаством у Свята-Успенскім кафедральным саборы
Сонечным марозным днём сустракае Віцебск Раство Хрыстова. Кіраўніцтва вобласці і горада на Дзвіне прыйшло ў Свята-Успенскі кафедральны сабор падзяліць адно з самых важных хрысціянскіх свят з праваслаўнымі вернікамі. Ранішнюю малебен узначаліў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, які здзейсніў набажэнства сумесна з епіскапам Друцкім Яўсевіем, вікарыем Віцебскай епархіі.
Кіраўнік Віцебскай епархіі, віншуючы прыхаджан са светлым святам Раства Хрыстова, падкрэсліў, што важна захаваць радасць, якую мы духоўна адчуваем у сэрцы.
Прысутных у храме і ўсіх вернікаў павіншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў і першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч і пажадалі, каб у дамах у жыхароў Віцебшчыны заўсёды панаваў лад і мір.