Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Віншуем вас з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!
Гэтае свята сімвалізуе агульнасць гістарычных лёсаў двух народаў, імкненне падтрымліваць традыцыі добрасуседства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Вывераныя і ўзгодненыя дзеянні адкрываюць новыя гарызонты для развіцця нацыянальных эканомік і павышэння дабрабыту грамадзян.
Паглыбленню партнёрства спрыяюць 26 двухбаковых пагадненняў, падпісаных з тэрытарыяльнымі суб'ектамі Расійскай Федэрацыі на ўзроўні Віцебскага аблвыканкама, і больш за 100 – на ўзроўні гаррайвыканкамаў.
Наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць, асабліва цяпер, калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольны годна адказаць на любыя выклікі часу.
Перакананыя, што непарушнасць братэрскіх повязяў, узаемны давер і павага заўсёды будуць для беларусаў і расіян галоўнымі арыенцірамі на абраным шляху.
Ад усёй душы жадаем жыхарам вобласці, расійскім сябрам і партнёрам здароўя, шчасця і дабра! Міру і працвітання нашым краінам!
З павагай,
А.М.Субоцін, В.В.Тэрэнцьеў,
старшыня старшыня
Віцебскага абласнога Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта Савета дэпутатаў