Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала сярэбраных прызёраў этапу Кубка свету па біятлоне

Срэбным прызёрам у эстафетнай гонцы
Крыўко І.В., Сола А.Л.,
асабістым і першым трэнерам спартсменак
Ляшчэнку В.М., Лектарава В.М., Някрасаву С.Н., Салапаеву Г.Н.
 

Паважаныя Ірына, Ганна,
Васіль Міхайлавіч, Валерый Міхайлавіч, Сяргей Мікалаевіч, Генадзь Мікалаевіч!
 

Рады павіншаваць вас з паспяховым выступленнем на этапе Кубка свету па біятлоне ў эстафетнай гонцы 4 сакавіка 2021 года ў г. Нове-Места (Чэхія).

Вы паказалі прыклад згуртаванасці каманды, высокага спартыўнага майстэрства, мэтанакіраванасці ў дасягненні вынікаў, працавітасці і прафесійнай падрыхтоўкі спартсменаў Віцебшчыны.

Жадаем здароўя, дабрабыту і надалей захоўваць лідарства на міжнароднай арэне, удачы і новых перамог на карысць Рэспублікі Беларусь!

З павагай,

Н.Н. Шарстнёў,                                                           В.В. Церанцьеў,
старшыня                                                             старшыня 
Віцебскага абласнога                                           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                   Савета дэпутатаў