Кіраўніцтва Віцебскай вобласці павіншавала жыхароў рэгіёну з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
У Год гістарычнай памяці гэта свята набывае асаблівую значнасць: у нашых сем'ях беражліва захоўваюць памяць пра гераізм папярэдніх пакаленняў, пра мужнасць і адвагу абаронцаў Айчыны. Служэнне Радзіме заўсёды было і застаецца свяшчэнным абавязкам кожнага грамадзяніна, выкананне якога – справа яго гонару і сумлення. Мы ўшаноўваем усіх, хто выбраў нялёгкую ратную службу і верны ваеннай прысязе.
Моцная армія - надзейны шчыт дзяржавы, здольны спыніць любога агрэсара. Надзейным гарантам нашай бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці з'яўляецца выхаванне маладога пакалення беларусаў на прыкладах сапраўднага патрыятызму.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у службе і працы! Няхай заўсёды будуць мірнае неба і бяспечныя межы нашай Радзімы!