Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі з 20-годдзем з дня ўтварэння
Віншуем вас з 20-годдзем з дня утварэння Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі!
Дабрабыт роднага краю, яго поспехі і дасягненні неадрыўна звязаны з энтузіязмам і ўпэўненасцю юнакоў і дзяўчат. Моладзь – велізарны стваральны патэнцыял Віцебшчыны, яе працоўны, інтэлектуальны і творчы рэсурс.
Активістаў арганізацыі адрознівае ўменне не толькі ісці ў нагу з часам, але і апярэджваць яго. Сучаснае маладое пакаленне ўмее з усёй адказнасцю браць ініцыятыву ў свае рукі, імкнецца ярка праяўляць сябе ў розных сферах. Дзякуючы вам робіцца мноства добрых спраў: ад дапамогі ветэранам да добраўпарадкавання роднага краю.
Ганарымся дасягненнямі нашых сучаснікаў, чые таленты і мэтанакіраванасць умацоўваюць імідж нашага рэгіёна. Вашы энергія, дапытлівы розум, здольнасць генераваць новыя ідэі і прагрэсіўна мысліць неабходны для сур'ёзных здзяйсненняў на карысць Айчыны.
Ад усёй душы жадаем, каб ваша жыццё было такім жа насычаным і разнастайным, няхай у ім знойдзецца месца для вучобы і навукі, працы і грамадскай дзейнасці, любові і сяброўства! Будзьце настойлівымі у дасягненні сваіх мэт, заваёўвайце новыя вышыні! Моцнага вам здароўя, шчасця, невычарпальнага аптымізму і поспехаў ва ўсім!