Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе праваслаўных вернікаў з Раствам Хрыстовым!

Свята Божага Нараджэння напамінае нам пра тое, што духоўны шлях кожнага пачынаецца з нараджэння ў сэрцы маленькіх парасткаў веры, надзеі і любові. Вечныя хрысціянскія каштоўнасці надаюць нам сілы, натхняюць на бескарыслівае служэнне бліжняму, заклікаюць да ўзаемнай павагі.

Яркае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе нашы дамы, напаўняючы іх душэўнасцю сямейных вечароў, радасцю доўгачаканых дзіцячых падарункаў.

Дарагія вернікі! Няхай Божае Нараджэнне стане для вас крыніцай духоўных сіл, цяпла, шчасця і радасці. Ад усёй душы жадаем вам здароўя і дабрабыту, поспехаў у справах і пачынаннях! Мірнага неба роднай Беларусі!

 

З павагай,

 

А.М.Субоцін,