Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства Хрыстова
Шчыра віншуем праваслаўных хрысціян са светлым святам Раства Хрыстова!
Гэтае свята ўслаўляе нараджэнне жыцця, аб'ядноўвае нас вакол духоўна-маральных каштоўнасцей – любові, радасці, міру, доўгацярпення, веры. Традыцыйна Калядныя святкі натхняюць на добрыя справы, міласэрнасць і шчодрасць.
З Раством мы звязваем свае самыя запаветныя надзеі і мары. Залогам выканання планаў няхай стане наша добрасумленная праца на карысць Айчыны, якая дапамагае нам берагчы мір і спакой на зямлі, супрацьстаяць мітусні і разладам, напаўняе жыццё сапраўдным сэнсам.
Дарагія землякі! Няхай благадатная сіла Раства суправаджае вас на працягу ўсяго года, дапамагае пераадольваць цяжкасці, з гонарам і годнасцю вырашаць любыя задачы.
Жадаем Вам здароўя, душэўных сіл, дабрабыту, міру, дабра і любові!